viasna on patreon

Праваабаронцы прапануюць новую схему апячатваньня скрыняў для галасаваньня

2008 2008-09-23T15:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Новую схему апячатваньня скрыняў для датэрміновага галасаваньня прапанаваў берасьцейскі праваабаронца С. Вакуленка.

 З мэтай пазьбегнуць фальсыфікацый падчас датэрміновага галасаваньня ў пэрыяд парлямэнцкіх выбараў С. Вакуленка накіраваў заяву ў Берасьцейскую Цэнтральную выбарчую акругу № 2 з прапановай апячатваць таксама донную частку скрыняў для галасаваньня. Такая прапанова ўзьнікла ў сувязі з тым, што дно скрыняў для галасаваньня прымацавана да саміх скрыняў шурупамі, якія лёгка адкруціць і зрабіць падмену любой колькасьці белютэняў для галасаваньня.

С. Вакуленка зьяўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты ў ППНС РБ З.Шыманскага. 19 верасьня 2008 году С. Вакуленка накіраваў заяву ў Берасьцейскую Цэнтральную выбарчую акругу № 2, дзе прапанаваў апячатваць наружную частку дна скрыняў для датэрміновага галасаваньня кантрольнай стужкай з паперы на ўсіх выбарчых вучастках. Пры гэтым стужка з паперы павінна заклейваць вінт ці шуруп, якім дно скрыні для галасаваньня прымацавана да корпуса.

Трэба заўважыць, што па Берасьці для датэрміновага галасаваньня выкарыстоўваецца многа такіх скрыняў. Расказвае праваабаронца У. Вялічкін.

У. Вялічкін: У Берасьці два гады таму на прэзыдэнцкія выбары мясцовая ўлада замовіла новыя скрыні для галасаваньня. Выглядаюць яны наступным чынам: зробленыя з фанэры, каля сантымэтра таўшчынёй, ладна дошкі падагнаныя. Але яны зробленыя такім чынам, што апячатваецца толькі верхняя крышка. У той самы час дно трымаецца на чатырох шурупах. Гэта азначае, што скрыню для датэрміновага галасаваньня вельмі лёгка адкрыць у апошні дзень ці апошнюю ноч і замяніць белютэні ў скрыні на нейкія іншыя белютэні.

На сёньняшні дзень апячатваньне скрыняў для датэрміновага галасаваньня праводзіцца толькі ў тым месцы, дзе зачыняецца крышка скрыні. Такім чынам, сёньня існуюць мажлівасьці для замены вялікай колькасьці белютэняў пры датэрміновым галасаваньні.

С. Вакуленка чакае на афіцыйны адказ акруговай камісіі на сваю прапанову.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства