viasna on patreon

Родныя выкрадзеных беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячоў выказваюць заклапочанасьць лёсам 24-гадовага актывіста Партыі БНФ з Віцебску Юрыя Корбана і запрашаюць 20 студзеня, у гадавіну знікнення маладога палітыка, далучыцца да акцыі пратэсту.

2003 2003-01-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 студзеня – гадавіна знікнення ЮРЫЯ КОРБАНА, 24-гадовага студэнта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, кіраўніка “Цэнтра моладзевых ініцыятываў “Контур”, актывіста Партыі БНФ, які прымаў актыўны ўдзел у кампаніі па выбарах прэзідэнта.

Прайшоў роўна год, але пра лёс Юрыя Корбана нічога невядома.

Нам, маці і жонкам выкрадзеных палітыкаў і грамадскіх дзеячоў ЮРЫЯ ЗАХАРАНКІ, ВІКТАРА ГАНЧАРА, АНАТОЛЯ КРАСОЎСКАГА, ДЗМІТРЫЯ ЗАВАДСКАГА, зразумелыя боль і пакуты родных і блізкіх Юрыя Корбана. Мы ведаем, як цяжка чакаць, як з кожным днём слабеюць надзеі. Мы таксама добра ведаем, як працуюць нашыя праваахоўныя органы. І сёння мы хочам яшчэ раз нагадаць вам, тым, хто жыве ў Беларусі, што, на жаль, дзяржава не дае нам гарантыяў бяспекі, ніхто не застрахаваны ад падобных трагедыяў, што бяда ў любы момант можа пастукацца ў ваш дом. І самае страшнае – застацца адзін на адзін са сваім горам. Таму сёння мы зноў звяртаемся да вас па дапамогу:

ГРАМАДЗЯНЕ БЕЛАРУСІ!

Давайце разам абараняць сябе, свой дом, сваіх мужоў, блізкіх. Толькі так мы можам спыніць палітычны тэрор, здзекі і прыніжэнні над роднымі і блізкімі. Толькі так мы зможам абараніць будучыню сваіх дзяцей і сваёй краіны.

Калі ласка, прыйдзіце 20 студзеня ў 12.00 на Кастрычніцкую плошчу,
падтрымайце нас!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства