viasna on patreon

Гарадзеншчына: кандыдат ад улады праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў працоўны час

2008 2008-09-24T16:35:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Безальтэрнатыўны кандыдат па Мастоўскай выбарчай акрузе № 56 Васіль Сцяпура, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту, праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў працоўны час.

 

Так, у мястэчку Лунна размешчаны абвесткі пра тое, што праўладны кандыдат сустрэнецца з выбаршчыками 25 верасня ў памяшканні мясцовай школы ў 9.20.

 

Нагадаем, што акруговая камісія не зарэгістравала па гэтай акрузе кандыдатам дэмакратычнага актывіста, прадстаўніка АДС Зьміцера Кухлея, у выніку чаго чыноўнік атрымаў дадатковае “зялёнае святло”.

 

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства