viasna on patreon

Мiнчукi судзяцца з метрапалiтэнам з-за дамоў, якiя iдуць пад знос

2008 2008-09-25T12:52:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Мiнску пачалiся суды вакол зямельных участкаў, якiя знаходзяцца на шляху будаўнiцтва новых станцый метро. УП "Дырэкцыя па будаўнiцтве Мiнскага метрапалiтэна" спрабуе выселiць з дамоў грамадзян, якiя патрабуюць раўнацэннай кампенсацыi iх уласнасцi.

Гаворка iдзе пра зямлю, якая знаходзiцца на лiнii будаўнiцтва метро "Iнстытут культуры" — "Пятроўшчына". Спачатку ўладальнiкам прыватных дамоў, якiя iдуць пад знос, паабяцалi, што яны атрымаюць новыя дамы. Але пасля таго, як людзi падпiсалi дакументы, у якiх узгаднiлi знос, правiлы гульнi пачалi мяняцца.

Аказваецца, Мiнгарвыканкам не мае магчымасцi прадаставiць iм новыя дамы, таму людзям прапануюць засяляцца ў кватэры. Некаторыя пагадзiлiся з гэтым, iншыя вырашылi праз суд дамагчыся выключэння iх участкаў з лiку земляў, якiя забiраюцца для будаўнiцтва метрапалiтэна.

У адказ УП "Дырэкцыя па будаўнiцтве Мiнскага метрапалiтэна" падало ў суд пазоў аб высяленнi ўпартых землеўладальнiкаў. Папярэднiя слуханнi справы пакуль вынiкаў не далi.

"Народная воля" будзе сачыць за развiццём падзей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства