viasna on patreon

Гародня: Змяніліся паводзіны кіраўніцтва ўчастковых камісій

2008 2008-09-25T14:32:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Давераныя асобы дэмакратычных кандыдатаў і незалежныя назіральнікі адзначаюць істотныя зьмены ў паводзінах кіраўніцтва ўчастковых камісій па Гарадзенскіх выбарчых акругах.  Калі ў аўторак прадстаўнікі участковых камісій ахвотна ішлі на кантакт і прадастаўлялі афіцыйную інфармацыю, то ў сераду іх нібы падмянілі. Абумоўлена гэта тым, што па некаторых даных у аўторак, пасля выступу напярэдадні Аляксандра Лукашэнкі і яго заяваў датычна таго, хто павінен быць сапраўдным гаспадаром на выбарчых участках, у Гарадзенскім аблвыканкаме прайшла нарада, на якой кіраўніцтва камісіямі атрымала новыя адпаведныя інструкцыі.

 

Як паведаміў Сяргей Мальчык, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе ад партыі БНФ Сяргея Антусевіча, у сераду ён наведаў 10 выбарчых участкаў – на 7 з іх, дзе прысутнічалі старшыні камісій, у інфармацыі пра тое, як ідзе папярэдняе галасаваньне, было катэгарычна адмоўлена. Акрамя таго, на выбарчых участках, дзе ў ранейшыя дні была дастатковая колькасць дадатковых інфармацыйных матэрыялаў – разгорнутыя праграмы кандыдатаў, старонкі газет з інфармацыяй пра выбарчы працэс і кандыдатаў, засталіся толькі асноўныя плакаты. Усе ж дадатковыя матэрыялы былі старанна прыбраныя. Асабліва гэта датычыць Гарадзенскай-Занёманскай акругі, дзе балатуецца кандыдат ад партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, а ўлада вылучыла цяперашняга старшыню Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандра Антоненку.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства