Менск: Супрацоўнікаў Акадэміі навук прымушаюць галасаваць датэрмінова
Кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі патрабуе ад сваіх супрацоўнікаў датэрміновага галасавання. У якасці аднаго з асноўных інструментаў ціску выкарыстоўваюцца працоўныя кантракты.
Намеснік загадчыка па ідэалагічнай працы выклікае загадчыкаў аддзелаў Акадэміі і загадвае, каб тыя ў сваю чаргу прымушалі падначаленых галасаваць датэрмінова. Пры гэтым кіраўніцтва раіць звярнуць асаблівую увагу на тых супрацоўнікаў, якія пражываюць у інтэрнатах альбо ў службовых кватэрах. Да гэтых людзей падыходзяць у першую чаргу, каб нагадаць, што тэрміны кантрактаў маюць хутка скончыцца. Паводле той сістэмы, якая існуе ў Акадэміі, калі людзі застануцца без працы (ім не працягнуць працоўны кантракт), яны аўтаматычна пазбавяцца кватэры ці месца ў інтэрнаце. Такім чынам, выбіраць не прыходзіцца: не прагаласуеш зараз – пасля застанешся не толькі без працы, але і без жылля.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”