viasna on patreon

Новыя затрыманьні ў Менску

2008 2008-09-25T15:17:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Менску, прыкладна  ў 13 гадзін затрыманыя актывісты 'Маладых дэмакратаў' Раман Багдановіч і Аляксандр Сцепаненка. Яны раздавалі мінакам газету 'Глыток паветра' і 'Народную волю'. Як паведаміў іх калега Віталь Стажараў, актывісты дастаўленыя ў аддзел па ахове метрапалітэна на станцыі метро 'Плошча Я. Коласа'. Затрымаў моладзь супрацоўнік міліцыі Мікалай Мудры.

 

Па словах Віталя Стажарава, міліцыянер не змог сфармуляваць прычыну затрыманьня. 'Газеты раздаваць забаронена', - толькі і сказаў супрацоўнік праваахоўных органаў. Хоць, як адзначыў моладзевы актывіст, у газетах указаныя выходныя дадзеныя і тыраж.

 

Пазней у аддзел прыбыў намеснік начальніка міліцыі грамадзянскай бяспекі і заявіў, што Багдановіч і Сцепаненка затрыманыя для высвятленьня асобы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства