Мазыр: На агітацыйнай прадукцыі кандыдата ад улады не пазначаны наклад
Кандыдат у дэпутаты па Мазырскай выбарчай акрузе №42 Я.А.Арцюшэнка (намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Мазырскі НПЗ" па эканоміцы і фінансах) распаўсюджвае свае агітацыйныя матэрыялы, вырабленыя з парушэннем Выбарчага кодэкса.
Так, каляровыя плакаты, якія вывешаныя паўсюдна: на вітрынах магазінаў, аптэк, на выбарчых участках і інфармацыйных стэндах дзяржаўных установаў, не адпавядаюць патрабаванням ч.8 арт.45 Выбарчага кодэкса РБ. Агітацыйныя друкаваныя матэрыялы, згодна згэтым артыкулам, павінны мець інфармацыю пра арганізацыі і асобы, адказныя за іх выпуск, а таксама пра наклад. У выпадку з агітацыйнай прадукцыяй Я.А. Арцюшэнкі наклад агітацыйнага плаката не пазначаны, і не выключае, што былі перавышаныя сродкі, выдаткаваныя кандыдату для агітацыі.
Даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Леаніда Арлова Сяргеем Лапустай па гэтым факце пададзена скарга ў акруговую выбарчую камісію.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"