viasna on patreon

Праўладныя кандыдаты здымаюцца з «выбараў»: 16 акругаў безальтэрнатыўныя

2008 2008-09-26T16:45:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ЦВК паступіла вусная заява ад кандыдата ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе №53 Уладзімера Баршчова пра тое, што ён спыняе выбарчую гонку.

Уладзімір Баршчоў з’яўляецца дзеючым дэпутатам “палаты прадстаўнікоў. Такім чынам, у гэтай акрузе застаецца толькі адзін прэтэндэнт на мандат дэпутата – намесьніца старшыні Ашмянскага райвыканкаму Валянціна Лузіна. Гэта таксама азначае, што з’явілася яшчэ адна – 16-я па ліку, выбарчая акруга, дзе ў выбарцаў ня будзе альтэрнатывы за каго галасаваць. У кожнай з гэтых акругаў засталося толькі па аднаму кандыдату, паведамляе “Радыё Свабода”.

Цяпер у «выбарах» удзельнічаюць 263 кандыдатаў. Гэту лічбу “Свабодзе” назвалі сёньня ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Усяго, нагадаем, дакументы на рэгістрацыю падавалі 365 чалавек. Не былі зарэгістраваныя каля 80 прэтэндэнтаў, і больш за 20 зняліся з «выбараў» добраахвотна. Сярэдняя колькасць кандыдатаў на адно месца складае 2,4 чалавека. У 2000 годзе, калі большасць структур апазіцыі праводзілі актыўны байкот «выбараў», гэты каэфіцыент складаў 5,5 чалавека. Назіральнікі адзначаюць нізкую цікавасць беларусаў да праходзілых так званых «выбараў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства