viasna on patreon

Брэст: Ні інфармацыі, ні фота, ні відэа…

2008 2008-09-26T20:14:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 верасня давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 2 Дзмітрыя Шыманскага Сяргей Вакуленка звярнуўся ў акруговую камісію з просьбай прадаставіць яму дадзеныя па выбарах. Яго цікавіла, колькі выбаршчыкаў зарэгістравана на кожным выбарчым вучастку, колькі белютэняў выдадзена ўчастковым выбарчым камісіям і колькі чалавек прагаласавала датэрмінова. Сябры камісіі адказалі, што яны не валодаюць такой інфармацыяй, што яе можна атрымаць толькі ад старшыні. Старшыня акруговай камісіі М. Колбік у сваю чаргу адмовілаcя даваць запатрабаваную інфармацыю: “Гэта папярэднія дадзеныя, а вы скажаце пасля, што нібыта мы падалі вам дакладныя звесткі”. Адметны той факт, што на пяці выбарчых участках даверанай асобе ўсё ж прадставілі інфармацыю, але часткова. Пры гэтым старшыні камісіяў пачалі размаўляць толькі пасля таго, як ім было паведамлена, што размова будзе запісвацца на дыктафон.  

Старшыня акруговай камісіі М. Колбік таксама папярэдзіла Сяргея Вакуленку, што давераная асоба кандыдата не мае права здымаць відэа і рабіць фотаздымкі на ўчастках для галасавання, пакуль не атрымае дазвол ад старшыні камісіі. Ніякага артыкулу закона, які бы абумоўліваў дадзенае патрабаванне, М.Колбік назваць не змагла. Гэтая размова ўзнікла пасля таго, як старшыні камісій, участкі для галасавання якіх наведваў С. Вакуленка, паведамілі ў акруговую, што ён рабіў фотаздымкі. Паводле С.Вакуленкі, фотаздымкі датычыліся непасрэдна выбарчага працэсу, які, адпаведна Выбарчаму кодэксу, павінен адбывацца адкрыта і галосна. На фотаздымках фіксавалася апячатванне скрыняў для галасавання, размяшчэнне інфармацыйных плакатаў на стэндах, а таксама знаходжанне супрацоўнікаў міліцыі на тэрыторыі выбарчых участкаў.  Давераная асоба кандыдата лічыць, што каб прадставіць сведчанні парушэнняў, іх патрэбна зафіксаваць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства