viasna on patreon

Крычаў: Ідэолаг хавае ад выбаршчыкаў сваё месца працы?

2008 2008-09-26T20:25:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ад назральніка Рамана Ражджэственскага, кандыдат у дэпутаты Наталля Белкіна вырабіла два віды ўлётак, у якіх пазначыла розныя месцы працы.

“Вось я трымаю перад сабой вялікія агітацыйныя плакаты фармата А3 спадарыні Белкінай, - гаворыць Раман, - на ім пазначаны выходныя дадзеныя: наклад 1000 асобнікаў, УПКП “МОУТ”, заказ №6135. У плакаце яна фігуруе як начальнік аддзела дзяржаўнай установы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Гэткую ж пасаду яна пазначае і ў другіх плакатах фармата А3, дзе тэкст той жа самы, толькі іншы нумар заказу №6134 і наклад 6000 асобнікаў. А на выбарчых участках, накладам 300 асобнікаў, заказ УПКП “МОУТ”, развешаны маленькія плакаты, дзе яна пазначана як начальнік аддзела па ідэалагічнай працы”.

“Так для грамадзян яна пазначае адну пасаду, а на выбарчых участках яна фігуруе пад другой, такім чынам спрабуючы схаваць той факт што яна з’яўляецца галоўным ідэолагам горада”, - падкрэслівае Раман.

У бліжэйшы час з гэтай нагоды назіральнікі будуць падаваць скаргу ў акруговую выбарчую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства