Глыбокае: Ілжэ-агітатары для карцінкі
https://spring96.org./be/news/25340
2008
2008-09-27T16:33:18+0300
2008-09-27T16:33:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Глыбокім супраць кандыдата ад Партыі БНФ Яраслава Берніковіча мясцовыя “адпаведныя органы”, не спадзеючыся, відаць, толькі на адміністратыўны рэсурс і датэрміновае галасаванне, зладзілі правакацыю.
Днём 26 верасня па Глыбокім хадзілі групай мужчыны відавочна на моцным падпітку, валацужнага выгляду і раздавалі мінакам улёткі з праграмай Берніковіча. Па словах самога Яраслава, правакацыя магла быць звязана з тым, што якраз у гэты час у Глыбокае прыехала з мэтай асвятлення выбараў здымачная група Швецкага тэлебачання. Не выключае Берніковіч і варыянту, што “карцінку” з ілжэ-агітатарамі рабілі для здымачнай групы беларускага тэлебачання, каб “паказаць народу сапраўдны твар апазіцыянера”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”