viasna on patreon

Сянно: За даярак і жывёлаводаў прагаласавала брыгадзір

2008 2008-09-27T17:22:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У выбарчай акрузе №30 (Ліёзненскі, Сенненскі, Талачынскі раёны) выкарысталі метад галасавання -- "адзін за ўсіх".

У Сенненскім раёне, вёска Ходцы, брыгадзір Фаіна Ананенка, не стала адрываць даярак і жывёлаводаў ад вытворчага працэсу. На выбарчы ўчастак №36 накіравалася адзінаасобна. Распісалася і атрымала бюлетэні за ўсіх сваіх падначаленых, паставіла ў бюлетэнях "галачку" насупраць прозвішча "патрэбнага" кандыдата і са спакойным сумленнем апусціла ўсё ў скрыню для датэрміновага галасавання.

Выдавалі брыгадзіру бюлетэні за ўсю брыгаду сябры камісіі - настаўнікі мясцовай школы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства