viasna on patreon

Пяцёра афіцэраў уварваліся ў прыватны дом гомельскага апазыцыянэра

2005 2005-06-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках Радыё Свабода, 11 чэрвеня ў Гомелі блізу апоўдні пяцёра афіцэраў міліцыі Чыгуначнага райаддзелу ўнутраных спраў пералезьлі цераз высокую агароджу прыватнага дому вядомага ў горадзе палітыка Віктара Карнеенкі і ўварваліся ў дом.

Гвалтоўнае ўварваньне капітан міліцыі Прышчэпаў патлумачыў тым, што ў райаддзел нібыта паступіў ананімны сыгнал пра гвалт у доме над невядомаю дзяўчынай.

Насамрэч у доме ў гэты час прадстаўнікі незарэгістраванага руху “Лімон” за кавай вялі гаворку са сваімі маладымі калегамі з Расеі ды Ўкраіны пра надзённыя маладзёвыя праблемы. Міліцыянты спрабавалі зьняць прысутных на відэакамэру, але моладзь перашкодзіла ім гэта зрабіць.

Узяўшы тлумачэньне ў актывіста “Лімону” Сяргея Сямёнава, міліцыянты пакінулі прыватны дом.

Палітык Віктар Карнеенка лічыць гвалтоўнае ўварваньне пяці афіцэраў правакацыяй. Паводле ягоных словаў, апошнім часам з надуманых падставаў міліцыянты каля дзесяці разоў урываліся ў прыватны дом на вуліцы Палескай.

Гвалтоўныя дзеяньні міліцыянтаў спадар Карнеенка наважаны абскардзіць у суд і пракуратуру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства