viasna on patreon

Масты: міліцыянты зрываюць ўлёткі

2008 2008-09-27T19:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

27 верасьня міліцыянты зрывалі па ўсім горадзе ўлёткі і нават спрабавалі выцягнуць іх з паштовых скрынак, паведаміў дэпутат Мастоўскага раённага Савету Зьміцер Кухлей.

Калі адзін з жыхароў гораду пацікавіўся ў супрацоўнікаў МУС, што яны робяць, тыя адказалі, што быццам бы паступіў ананімны званок. Яны стараюцца сканфіскаваць нейкія непажаданыя матэрыялы, якія знаходзяцца ў паштовых скрынках.

У Мастах былі распаўсюджаны ўлёткі грамадзянскай кампаніі “За свабодныя выбары”, а таксама налепкі “Справядлівыя выбары”.

Праз улёткі выбарцаў заклікалі галасаваць супраць безальтэрнатыўнага кандыдата альбо зусім не хадзіць на выбары.

У Мастоўскай выбарчай акрузе N56 улады зарэгістравалі толькі аднаго кандыдата, не дазволіўшы балятавацца прадстаўніку Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства