viasna on patreon

Горкі: Акруговая выбарчая камісія агітуе за палітыку ўлады

2008 2008-09-27T22:42:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Горацкая акруговая выбарчая камісія №81 звярнулася да выбаршчыкаў Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў з ідэнтычнымі зваротамі, у  якіх, сярод іншага, утрымліваецца заклік “аддаць свае галасы за стабільнасць і грамадскую згоду, за захаванне ўсяго таго, што было дасягнута ў апошнія гады нашай з вамі крапатлівай працы, за моцную і квітнеючую Беларусь”.

Лозунг “За моцную і квітнеючую Беларусь” з’яўляўся асноўным лозунгам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі, а зараз фактычна з’яўляецца галоўным лозунгам выбарчых кампаній практычна ўсіх тых кандыдатаў у дэпутаты, якія падтрымліваюць палітыку ўлады, альбо з’яўлюцца яе вылучэнцамі.

Такім чынам, Горацкая акруговая выбарчая камісія выступіла з палітычнай заявай, дэ-факта заявіўшы аб сваёй падтрымцы праўладных кандыдатаў у дэпутаты, што груба парушае прынцыпы свабодных і справядлівых выбараў.

Звароты надрукаваны ў газетах “Ленінскі шлях” (заснавальнік – Горацкі райвыканкам) у №87-88 ад 26.09.2008 г, “Савецкая вёска” (заснавальнік – Дрыбінскі райвыканкам, райсавет дэпутатаў) у №74 ад 27.09.2008 г, “Святло кастрычніка” (заснавальнік – Мсціслаўскі райвыканкам) у №113 ад 27.09.2008 г.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства