Калінкавічы: Узмацняецца ціск на назіральнікаў
https://spring96.org./be/news/25360
2008
2008-09-27T23:01:14+0300
2008-09-27T23:01:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
26 верасня ў калінкавіцкую пракуратуру быў выкліканы назіральнік ад БХК Дзяніс Рабянок. Там яго азнаёмілі з пратаколам аб узбуджэнні адміністрацыйнай справы пракуратурай г. Ельска па арт 9.10 “парушэнне заканадаўства аб выбарах…”. Нагодай нібыта стала заява жыхароў г. Ельска. У чым канкрэтна абвінавачваюць Дз. Рабянка, яму дакладна не растлумачылі. Сам ён жыве ў Калінкавічах і зарэгістраваны там назіральнікам у акруговай выбарчай камісіі №41.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"