viasna on patreon

Незалежная газета “Народная воля” павінна выплаціць 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды (около 45 500 долларов США).

2005 2005-06-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 чэрвеня судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Любоў Валевіч прызначала галоўнаму рэдактару незалежнай газэты "Народная воля" Іосіфу Сярэдзічу выплаціць лідару Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутату так званай “палаты прадстаўнікоў” Сяргею Гайдукевічу 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі (около 45 500 долларов США).

Суд прызнаў зьневажальнымі і несапраўднымі зьвесткі надрукаваныя ў нумары "Народнай волі" ад 1 сакавіка 2005 году ў артыкуле "Ліст Гайдукевіча. І факс Гайдукевічу", у якім гаварылася аб запазычанасьці лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі ў памеры амаль мільён даляраў міністэрству нафты часоў Садама Хусэйна.

Галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч будзе абскарджваць рашэньне суду. Аб гэтым паведаміла “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства