viasna on patreon

Выканкамаўскія супрацоўнікі ствараюць перашкоды рэгістрацыі незалежных кандыдатаў. У Маларыце па неверагодных прычынах адмаўляюцца рэгістраваць падпісныя лісты ініцыятыўнай групы Уладзіміра Малея – юрыста Берасьцейскага адзяленьня Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

2003 2003-01-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Уладзімір Малей зьяўляецца юрыстам Берасьцейскага адзяленьня Праваабарончага цэнтру “Вясна” і неаднаразова дапамагаў зьвярнуўшымся грамадзянам у адстойваньні іх правоў, прадстаўляў іх інтарэсы ў судовых працэсах і г.д. Зараз Уладзімір Малей вылучыў сваю кадыдатуру ў Маларыцкі раённы Савет дэпутатаў, але мясцовы выканкам ужо на дадзеным этапе пачынае ствараць перашкоды праваабаронцу. Ініцыятыўнай групай былі сабраныя подпісы, і 14 студзеня сябры ініцыятыўнай групы разам з самім Уладзімірам Малеем накіраваліся у выканкам дзеля завярэньня подпісаў.

У кабінеце намесніка старшыні Маларыцкага райвыканкаму Ігнатчук Г.А., на яе ж стале, сябры ініцыятыўнай групы паставілі свае подпісы на падпісных лістах. У гэты час Ігнатчук Г.А. выйшла з кабінету, а калі зайшла -- узяла ў рукі падпісныя лісты і заявіла: “Вы подпісы паставілі не ў маёй прысутнасьці, я ня буду іх завяраць!”. У. Малей прапанаваў ёй закрэсьліць пастаўленыя подпісы, зрабіць запіс “Закрэсьленаму верыць” і зноў сябрам ініцыятыўнай групы паставіць подпісы. Ігнатчук Г.А. адмовілася. Хаця вядома, што нават у фінансавых дакументах робяцца праўкі ва ўстаноўленай форме.

Пасьля гэтага супрацоўніца выканкаму выклікала старшыню Маларыцкай раённай выбарчай камісіі Францавіча, які ня змог сказаць, як правільна паступіць у дадзенай сітуацыі. На просьбу да Францавіча назваць нумар тэлефону Берасьцейскай абласной камісіі ён адказаў: “У мяне няма. Здаецца, друкавалі ў “Заре”. Вось такі ўзровень падрыхтоўкі прадэманстраваў старшыня раённай камісіі.

Уладзімір Малей намераны адстойваць свае правы і абскарджваць дзеяньні супрацоўніка выканкаму і старшыні раённай камісіі. Сёньня ён падаў заяву на імя старшыні Берасьцейскай абласной выбарчай камісіі, якая на працягу 3 дзён павінна вырашыць, ці зможа маларыцкі праваабаронца дайсьці да апошняга этапу выбарчага марафону – да ўласна дня выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства