viasna on patreon

Баранавічы: Сябры камісіі ездзяць па вёсках і “вылаўліваюць” выбаршчыкаў

2008 2008-09-28T19:59:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад БХК Алесь Слабадзін адзначае, што на Гарадзішчанскім выбарчым участку № 1 Баранавіцкай сельскай акругі № 7 зафіксаваны адначасовы выезд трох групаў сяброў камісіі па розных накірунках у розныя вёскі.

 

Назіральніку не далі даных аб колькасці выбаршчыкаў у спісах для галасавання на даму, але спіс гэты вельмі вялікі. Таму і не далі дадзеных, бо  спісы гэтыя складзены да дня галасавання сябрамі камісіі. Як А.Слабадзіну потым удалося даведацца, адзін са спісаў на выезд складзены адною рукою, сябрам участковай камісіі Будзяковай, якая як бы з'яўляецца "старастай" у адной з вёсак раёна. Вось вам і выкананне арт. 65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім сказана: Выбары з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць.  Замест таго, каб  дапамагчы прывесці людзей, якія пажадаюць прагаласаваць, на выбарчы ўчастак, складаецца спіс жыхароў вёскі, незалежна ад таго, жадае ён ісці галасаваць, ці не, і камісія сама едзе да іх. Для гэтага на ўчастку № 1 было падрыхтавана аж 4 скрыні на выезд. І выезд пачаўся ад 10 гадзін раніцы. Назіранне ж у гэтым выпадку  амаль немагчымае.

 

Такая ж сітуацыя і на выбарчых участках Івацэвіцкай акругі № 11 – перадаюць нашы назіральнікі ад БХК.

 

У Баранавічах, як паведаміў сябра БХК Уладзімір Гундар, які быў сведкам падзей, прама ў двары яго дома № 20 па вул. Фраленкова, двое сябраў участковае выбарчае камісіі № 18 (СШ №13) акругі № 6, якія ездзілі на мікрааўтобусе, “лавілі” людзей у двары і прасілі галасаваць. Дваіх пенсіянераў угаварылі, пашпарты, ці якія іншыя пасведчанні яны і не пыталі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства