viasna on patreon

Гародня: Камісія папярэдзіла, што Яраслава Раманчука могуць зняць у любую хвіліну

2008 2008-09-28T20:06:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння у Гарадзенскую паўночную акругу № 51 быў выкліканы Юры Істомін, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па гэтай акрузе Яраслава Раманчука. Старшыня камісіі Дземчанка ў вуснай форме давёў да даверанай асобы інфармацыю, што на тэлефоннай лініі працуе нейкая сістэма, якая тэлефануе выбаршчыкам і запісаным на стужку голасам прапаноўвае прагаласаваць за кандыдата ад апазіцыі. Дземчанка, зноў жа ў вуснай форме, папярэдзіў, што калі гэты механізм не будзе спынены, то Раманчука могуць зняць з выбараў за парушэнне правілаў галасавання ў дзень выбараў. І зняцце можа адбыцца ў кожную хвіліну. Сам Юры Істомін расцэньвае гэты факт як правакацыю. Бо тэлефонная служба Белцелеком можа вызначыць, адкуль, калі гэта праўда, ідуць такія званкі. А аніводзін кандыдат ад апазіцыі, у тым ліку і Раманчук, не маюць тэхнічных мажлівасцяў на такую тэлефонную аперацыю праз сетку Белцелекома.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства