Гародня: Змест бюлетэняў не агучваецца
https://spring96.org./be/news/25558
2008
2008-09-28T21:36:05+0300
2008-09-28T21:36:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў Сяргей Мальчык, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Сяргея Антусевіча, які балатуецца па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе № 50, на працэдуры падліку галасоў у параўнанні з мінулымі выбарамі нічога не змянілася. Усё адбываецца па старой адладжанай схеме. Сябры камісій, не агучваючы, перадаюць звесткі старшыню камісіі. Ніякія незалежныя назіральнікі і прадстаўнікі грамадскасці не ў стане пракантраляваць тое, што “падлічыць” старшыня камісіі. Нават сябры камісій не ў сілах пераправерыць, ці іх лічбы праўдзіва могуць улічвацца ў выніковых падсумаваннях, якія агучыць старшыня камісіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”