viasna on patreon

Улады забаранілі сьвяткаваць Купальле Саюзу палякаў

2005 2005-06-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках Радыё Свабода, працягваецца ціск на Саюз палякаў: Гарадзенскі гарвыканкам ня даў дазволу Саюзу палякаў на правядзеньне Купальля 25 чэрвеня, сьвята, якое палякі называюць “Сьвятаянскай ноччу” і штогод праводзяць у цэнтры гораду на беразе Нёмана.

Забарону Саюз палякаў атрымаў упершыню. Гарадзенскія ўлады спаслаліся на тое, што на беразе ракі адбываюцца земляныя работы, аднак у той жа час яны дазволілі правесьці Купальле іншай групе палякаў. Прычыну падобных дзеянняў мясцовых уладаў кіраўнік ідэалягічнай службы гарвыканкаму Сяргей Дубавец карэспандэнту радыё Свабоды патлумачыць адмовіўся.

Намесьнік старшыні гарвыканкаму Валянцін Лявонаў паведаміў намесьніку старшыні Саюзу палякаў Юзафу Пажэцкаму, што выканкам даў дазвол на правядзеньне Купальля Казімеру Знайдзінскаму — паплечніку былога старшыні Саюзу палякаў Тадэвуша Кручкоўскага, якога па-ранейшаму прызнаюць ўлады.
Праўда, гэтае польскае Купальле адбудзецца на левым беразе Нёмана, а не на правым, дзе звычайна праводзілася Саюзам палякаў. Трэба яшчэ дадаць, што Кручкоўскага і Знайдзінскага некалькі дзён таму выключылі зь сяброў Саюзу палякаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства