viasna on patreon

Суд над віцебскім маладафронтаўцам

2005 2005-06-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 чэрвеня ў Першамайскім судзе Віцебска пачаўся разгляд адміністратыўнай справы лідэра мясцовых маладафронтаўцаў Яніса Чучмана. Юнака абвінавачваюць у тым, што ён “дзейнічаў ад імя незарэгістраванага або неперарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня”.

Як паведамляе Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў, маладафронтаўца абвінавачваюць на падставе згадкі ягонага імя ў незалежнай газэце “Витебский курьер”.

На паседжаньні суд заслухаў паказаньні аўтаркі матэрыялу Тацьцяны Чабатаровай і маладафронтаўца Кастуся Кузьняцова, якія падкрэсьлілі, што не пацьвярджаюць удзелу сп. Чучмана ў згаданай акцыі.

Судзьдзя Валянціна Кісьмярошкіна вырашыла заслухаць участковага міліцыянта Аляксандра Каваленку, які праводзіў зь Янісам Чучманам прафіляктычную гутарку ў апорным пункце аховы правапарадку Першамайскага РАУС і складаў на яго пратакол, якая адбывалася без удзелу журналісткі Чабатаровай, што, па яе меркаваньні, ня кажа пра вялікі прафэсіяналізм ахоўніка правапарадку.

Працяг разгляду справы маладафронтаўца адбудзецца 29 чэрвеня а 9.30. Калі Яніса Чучмана прызнаюць вінаватым ў зьдзяйсьненьні правапарушэньня, ён можа быць пакараны штрафам у памеры ад 10 да 50 мінімальных заработных платаў (ад 255000 да 1275000 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства