Старшыню полацкага гістарычнага клюбу "ВЫТОКІ" абвінавацілі щ распаўсюдзе без неабходных выходных зьвестак бюлетэню "Полацкі край"
21 чэрвеня ў вялікай залі полацкага гарвыканкаму адбылося паседжаньне адміністрацыйнае камісіі. Камісіі пад началам Лёдзія Лысёнка разгледзіла матэрыялы на Баўтовіча Міхася, дасланыя зь Першамайскага РАУС г.Віцебска. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі старшыню полацкага гістарычнага клюбу "ВЫТОКІ" у распаўсюдзе без неабходных выходных зьвестак бюлетэню "Полацкі край", які выпускаюць недзяржаўныя арганізацыі Полацка. Міхась усклаў віну на супрацоўнікаў міліцыі, якія напачатку папрасілі ў яго паглядзець адзін з нумароў, а потым самі ж абвінавацілі ў парушэньні артыкула 172 пункт 3 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях Рэспублікі Беларусь. Камісія не прыняла да ўвагі пададзенае Міхасём Баўтовічам хадайніцтва аб тым, што артыкул 172 КоАП РБ тычыцца друкаваных выданьняў накладам болей за
299 асобнікаў. "Полацкі край" друкуецца на правох унутранае дакумэнтацыі і яго распаўсюд ня можа быць кваліфікаваны, як парушэньне заканадаўства. Доказаў перавы шэньня колькасьці друкаваных асобнікаў міліцыяй здабыта не было, бо канфіскавалі яны толькі 11 асобнікаў. Аднак камісія, зважыўшы на абставіны затрыманьня 15-га траўня 2005 году полацкага краязнаўцы, у лесе на беразе рэчкі Лучосы ў 150 мэтрах ад бліжэйшага будынку Віцебскага лясьніцтва, абмежавалася мінімальным пакараньнем прадугледжаным артыкулам 172 і вынесла актывісту папярэджаньне з канфіскацыяй забраных асобнікаў бюлетэню "Полацкі край".