viasna on patreon

Справу Аўтухова адправілі на дапрацоўку

2008 2008-10-09T12:55:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такое рашэнне прыняў Гарадоцкі райсуд з-за працэсуальных парушэнняў складальнікаў пратаколу.

 

– Мы азнаёміліся з матэрыяламі справы, перакладзенымі на беларускую мову. Паводле работніка райвыканкама, мы з Леанідам Аўтуховым быццам бы адмовіліся падпісваць пратакол, які быў складзены за вывешванне кандыдатам у дэпутаты агітацыйнага плакату ў памяшканні мясцовага аддзялення “Белпошты”. Насамрэч пратакол быў складзены без нас, што з’яўляецца сур’ёзным парушэннем, – кажа актывіст Руху “За Свабоду” Леанід Гаравы.

 

Сп. Аўтухоў заявіў суду, што пратакол склалі без яго і нават не азнаёмілі са зместам гэтага дакумента пасля. Натуральна, яму не зачыталі ягоныя правы перад складаннем пратакола.

 

Суддзя Уладзімір Гладкоў на падставе артыкула 11 Адміністрацыйнага працэсуальнага кодэксу накіраваў справу на дапрацоўку ў райвыканкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства