Пяць чыноўнікаў застаюцца неўязнымі ў ЭЗ
https://spring96.org./be/news/25816
2008
2008-10-13T12:26:00+0300
2008-10-13T12:26:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Шэйман, Навумаў, Паўлічэнка, Сівакоў і Ярмошына застаюцца неўязнымі ў Эўрапейскі Зьвяз.
Візавыя санкцыі былі ўведзеныя пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта ў красавіку 2006 года супраць 41 беларускага чыноўніка ўключна з А.Лукашэнкам.
Ад сёньня санкцыі прыпыненыя адносна большасьці гэтых людзей, у тым ліку А.Лукашэнкі. Візавыя санкцыі застаюцца ў сіле адносна 4 фігур, адказных за зьнікненьні апанэнтаў беларускага рэжыму і старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, паведамляе AFP.
Прыпыненьне санкцыяў будзе перагледжана праз шэсьць месяцаў, за гэты час мяркуецца ацаніць, якія зрухі ў дэмакратызацыі зробленыя беларускімі ўладамі.