viasna on patreon

Кроў: «Сьпісы забароненых проста зьмянілі колер»

2008 2008-10-15T14:46:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэпэр Кроў з ЧпБ сьведчыць: «чорныя» сьпісы нікуды ня зьніклі. Проста яны …зьмянілі свой колер. «Чорных сьпісаў ужо няма! …Ёсьць карычневыя. Відаць толькі абраных, якія адракліся і пакаяліся, выдалілі з чорнага сьпісу», — такую выснову зрабіў выканаўца пасьля таго, як даслаў свае запісы на адну зь беларускіх радыёстанцыяў.

Апошнім часам зьяўляецца ўсё больш радыёстанцыяў. На гэтай хвалі, я даслаў свайму знаёмаму, які працуе на адной зь іх, некалькі трэкаў з апошняга альбома ЧпБ. Трэкі стараўся абіраць не палітычныя, зь вядомай нагоды. Празь некалькі гадзін я атрымаў такі адказ:

«Прывітаньне, Кроў. Я праслухаў твае песьні, потым паразмаўляў з генэральным дырэктарам. Узяць ня можам. Ты, так бы мовіць, у карычневым сьпісе, ня чорным, але… Іншымі словамі, Вярхушка вашы песьні радыёстанцыям настойліва ня раіць ставіць у ратацыю ў незалежнасьці ад таго, на якую яны тэму. У адваротным выпадку будзе выяўленая, цытую: „заклапочанасьць“, „неўхвала“, а потым могуць быць і „санкцыі“. Такія справы».

Відаць толькі абраных, якія адракліся і пакаяліся, выдалілі з чорнага сьпісу. Іншых перанесьлі ў… карычневы сьпіс.

P.S. Прозьвішча знаёмага не пішу, каб не рабіць яму праблем.

Кроў для "Тузін Гітоў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства