viasna on patreon

Сойм партыі БНФ падвёў вынікі выбарчай кампаніі

2008 2008-10-17T12:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Асноўным пытаннем Сойму было абмеркаванне і падвядзенне вынікаў мінулай выбарчай кампаніі.

Паводле намесніка старшыні партыі БНФ Аляксея Янукевіча, Сойм у цэлым станоўча ацаніў удзел у выбарах кандыдатаў ад партыі:

- Перад усім, ацаніўшы працу кандыдатаў, якія ў пераважнай сваёй большасці здолелі арганізаваць нармальную працу на месцах, незалежна да таго ўдзельнічалі ў выбарах да канца, ці яны здымаліся. Тое, што было сабрана каля 50 тысячаў подпісаў за нашых кандыдатаў, мы лічым,  гэта таксама добра.

Сойм выказаў занепакоенасць тэндэнцыяй, што некаторыя беларускія палітыкі, у прыватнасці, Аляксандр Мілінкевіч, заклікаюць да дыялогу паміж Еўрасаюзам і Адміністрацыяй Прэзідэнта з істотным прыніжэннем умоваў гэтага дыялогу. На думку Сойму, гэта небяспечна для незалежнасці Беларусі і перспектыў дэмакратызацыі краіны.

У Сойме прыняў удзел Аляксандр Казулін. Гэта быў першы Сойм пасля яго вызвалення. Аляксандр Казулін павіншаваў Партыю БНФ з 20-годдзем, распавёў пра сваё бачанне палітычнай сітуацыі і адказаў на пытанні сяброў Партыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства