Экстрэмісцкую кнігу “Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека” пакінулі без разгляду
Адна з грамадзянскіх спраў, якія былі ўзбуджаныя на падставе заявы начальніка УКДБ па Гродзенскай вобласці Ігарам Сяргеенкам аб прызнанні экстрэмісцкімі шэрагу матэрыялаў, перададзеных у КДБ гарадзенскімі мытнікамі “пакінута без разгляду”. Гэта тычыцца “«Агляду-хронікі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 годзе», які падрыхтаваў праваабарончы цэнтр "Вясна". Сакратар суда Кастрычніцкага раёна не патлумачыла, па якой прычыне было прынятае такое рашэньне.
Нагадаем, што на “экстрэмізм” падазраюцца: нумар газеты беларускіх палякаў «Glos znad Niemna na uchodzstwie», «Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 годзе», аўдыёзапісы з Польскага радыё, «Асновы стратэгіі АДС» і «Праект рэзалюцыі Кангрэсу дэмакратычных сіл», бюлетэнь «Свабодная думка», кнігі «Лісты з лесу» Севярынца, а таксама некаторыя іншыя матэрыялы.