Невыяздныя будуць пікетаваць МУС і Генпракуратуру
Невыяздныя будуць пікетаваць МУС і Генпракуратуру – апазіцыйныя палітыкі, якім забаронены выезд з Беларусі з у будучы чацвер маюць намер правесці ў Менску акцыю пратэсту.
Удзел у мерапрыемстве плануюць узяць старшыня Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч, лідэр незарэгістраванага Правага Альянсу Юрась Карэтнікаў, актывіст Моладзі БНФ Франак Вячорка, а таксама кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які і быў ініцыятарам правядзення акцыі. Мяркуецца што апоўдні невыяздныя палітыкі пройдуць па цэнтральных вуліцах Менску і перададуць адмысловыя звароты Міністру унутраных спраў Уладзіміру Навумаву і генпракурору Беларусі Рыгору Васілевічу.
“Гэта крок вымушаны, бо кожны з нас паводле беларускай канстытуцыі мае пэўную колькасць неад’емных правоў, якія сённяшнія улады увесь час хочуць адабраць ці нейкім чынам абмежаваць”
Анатоль Лябедзька упэўнены, што забарона на выезд з краіны асобных катэгорый беларускіх грамадзянаў, якія нібыта знаходзяцца пад пераследам, аднак справы у адносінах іх ужо даўно не вядуцца, на прамую пярэчыць канстытуцыі дзяржавы, а таксама шэрагу міжнародных дакументаў. Такая сітуацыя у прыватнасці склалася ў самога Анатоля Лябедзькі, супраць якога некалькі год таму была заведзеная справа за паклёп на Аляксандра Лукашэку, а таксама Юрася Карэтнікава, які да гэтага часу праходзіць падазраваным па справе аб выбухах у Менску у ноч з 3 на 4 ліпеня бягучага году.