viasna on patreon

Берасцейскія праваабаронцы звярнуліся да прэзідэнта

2008 2008-11-04T15:53:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Група берасцейскіх праваабаронцаў з 7 чалавек: Уладзімір Вялічкін, Раман Кісляк, Сяргей Вакуленка, Валянцін Лазарэнкаў, Уладзімір Малей, Віталь Сымонік і Юрась Жыдовіч напісалі зварот да прэзідэнта.

Яны звярнуліся да прэзідэнта з прапановай вярнуць асобныя палажэнні закона, якія ўстанаўліваюць адміністрацыйны арышт за занятак прастытуцыяй.

Дадзенае Палажэнне было ініцыянавана ў 2008 годзе Міністэрствам унутраных спраў РБ. 10 кастрычніка 2008 года Палата прадстаўнікоў прыняла гэты закон. Савет рэспублікі 22 кастрычніка адобрыў закон. Зараз ён перададзены на подпіс прэзідэнту.

Праваабаронцы лічаць, што прынцып гэтага закона не ўлічвае сітуацыю з умовамі, якая склалася ў ізалятарах часовага ўтрымання.

Справа ў тым, што гэтыя ізалятары ў асноўным абслугоўваюць мужчыны. Праваабаронцы заклапочаны тым, што ў большасці выпадкаў гэтыя жанчыны будуць падвяргацца дыскрымінацыі па прызнаку пола. Уласна кажучы, павялічыцца колькасць жанчын,   дыскрымінаваных у ізалятарах часовага ўтрымання.

Праваабаронцы просяць вярнуць асобныя палажэнні гэтага закона ў Палату прадстаўнікоў з пярэчаннем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства