viasna on patreon

Прадстаўнікам апазыцыі не далі прарвацца ў будынак МУС

2008 2008-11-06T11:36:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, сябра Партыі БНФ Юры Карэтнікаў, сябра ініцыятывы "Эўрапейская Беларусь" Павал Кур'яновіч, лідэр незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зьміцер Дашкевіч прыйшлі сёньня да будынку Міністэрства ўнутраных спраў (вул. Гарадзкі вал), каб падаць пэтыцыю наконт г.зв. сьпісу невыязных (зварот да міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава, генпракурора Васілевіча, а таксама вярхоўнага камісара ЭС па пытаньнях замежнай палітыкі Хаўера Саляны), паколькі, паводле ўдзельнікаў акцыі, канстытуцыя гарантуе свабодны выезд з краіны.

Яны паначалілі на сябе шыльды "Палітвязень №1", "Палітвязень №2", "Палітвязень №3", "Палітвязень №4".

Але ў будынак МУС іх не пусьцілі. Міліцыянты проста выштурхнулі іх з ганку.

Тады дзеячы апазыцыі, а атачэньні міліцыянтаў, дайшлі да будынку Генпракуратуры, што на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Пасьля доўгай штурханіны зь міліцыянтамі, якія паводзілі сябе досыць жорстка, Лябедзьку і Дашкевічу ўдалося прарвацца ў будынак.

Зараз каля будынку пракуратуры стаіць ачапленьне з 20 чалавек у цывільным.

11:19 Лябедзька і Дашкевіч перадалі зварот намесьніку начальніка аддзела па працы з грамадзянамі Міхаілу Вавуле. Той паабяцаў даць адказ цягам двух тыдняў.

Цяпер усе ідуць да будынка пасольства Францыі, каб таксама перадаць зварот, паколькі Францыя старшынюе цяпер у ЭС.

Спэцназ і людзі ў цывільным ужо не суправаджаюць удзельнікаў акцыі.

11:28 Зварот перадалі, вяртаюцца да будынку МУС. Ну вельмі ўжо хочацца, відаць, на Акрэсьціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства