Жонка сусьветна вядомага радыёлага Юрыя Бандажэўскага, Галіна Сяргееўна Бандажэўская, 21 студзеня накіроўваецца ў Парыж на Сустрэчу, арганізаваную Міжнародная Амністыяй, каб распавесьці пра становішча, у якім знаходзіцца зьняволены прафесар.
Аддзяленьні Міжнароднай амністыі з розных краінаў плануюць выпрацаваць пэўную лінію дзеяньняў, каб аказаць дапамогу сусьветна вядомаму навукоўцу, які ў 2001 годзе быў асуджаны Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь да 8 гадоў пазбаўленьня волі, быццам бы за атрыманьне хабару.
Перад прыездам ў Беларусь прадстаўніка Еўрапарламенту Берандта, які пажадаў наведаць прафесара ў калоніі ўзмоцненага рэжыму УЖ 15/1 ў Мінску,
ўмовы ўтрыманьня навукоўца палепшыліся. Юры Бандажэўскі быў пераведзены з атраду, дзе знаходзяцца 80 чалавек у асобны пакой на тэрыторыі бальніцы. Адміністрацыя калоніі падрыхтавалася да візіту Берандта -- ў асобным пакоі, выдзеленым для Бандажэўскага, павесілі фіранкі, паклеілі шпалеры, паставілі драўляную мэблю (зробленую зьняволненымі той жа калоніі), паставілі тэлевізар і кампутар, якім можна карыстацца накшталт друкавальнай машынкі. Разам з Юрыем Бандажэўскім у гэтым пакоі адбывае пакарньне яшчэ адзін чалавек – былы супрацоўнік міліцыі, асуджаны за забойства. Да прыезду прадстаўніка Еўрапарламента прафесра Бандажэўскі ўтрымліваўся на агульных умовах, і на просьбы Галіны Бандажэўскай палепшыць умовы ўтрыманьня прадстаўнікі адміністрацыі калоніі адказвалі словамі: “ У нас перад законам ўсе роўныя”. Толькі перад візітам Берандта ў Беларусь ўмовы ўтрыманьня зьмяніліся да лепшага.
Міжнародная грамадскасьць занепакоеная лёсам прафесара-радыёлага. Нядаўна мэрыя французскага горада Клермон-Ферана (горад-пабрацім Гомеля) надаў прафесару Бандажэўскаму званьне Ганаровага грамадзяніна. Для атрыманьня пасьведчаньня аб наданьні званьня Ганаровага грамадзяніна ў Францыю запрошаная Галіна Бандажэўская з малодшай дачкой Наташай. У 2001 годзе Юры Бандажэўскі быў ўзнагароджаны Медалём Гіпакарата. Рашэньне пра ўзнагароду прыняла міжнародная арганізацыя, медыкаў, якія выступаюць супраць ядзерных войнаў. На Міжнароднай медыцынскай канферэнцыі медаль замест Юрыя Бандажэўскага атрымалівала жонка – Галіна Сяргееўна Бандажэўскага, бо сам прафесар – у зьняволеньні.
Галіна Бандажэўская раней працавала разам з мужам ў Гомельскім медынстытуце, загадвала кафедрай. Цяпер пераехала з Гомеля ў Мінск. Працуе ў недзяржаўным інстытуце БелРад, які займаецца вывучэньнем ўплыву радыяцыі на здароўе людзей і распрацоўкамі метадаў радыялагічнай абароны, і ў дзіцячай паліклініцы кардыёлагам.
Перад паездкай у Парыж Галіна Бандажэўская прыйшла ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” і распавяла пра тое, што адбываецца зараз з яе мужам: Гаворыць Галіна Бандажэўская: “Бытавыя ўмовы ўтрыманьня палешыліся, але самаадчуваньне чамусьці пагоршылася. Асабліва гэта тычыцца псіхалагічнага стану. Чалавек, які ўсё жыцьцё займаўся навукай, быў заняты навуковым аналізам, эксперыментамі, працай са студэнтамі і... раптам абарвалося ўсё! У калоніі займацца навукай нельга. Хіба можна там ставіць эксперыменты. Вывучаць уплыў радыяцыі на здароўе? Прафесар Несьцярэнка, які ўзначальвае Інстытут БелРад зьвярнуўся ў Камітэт па выкананьню пакараньняў з просьбай, каб прафесар Бандажэўскі выступаў кансультантам тых распрацовак, якія робім мы цяпер у інстытуце. Я, у сваю чаргу прасіла прадаставіць мне магчымасьці хаця бы раз на месяц прыносіць Бандажэўскаму распрацоўкі з інстытуту, каб ён іх аналізаваў праводзіў экспертызу і быў заняты. Бо ён ў абсалютнай ізаляцыі. Яго гнянце не так сама няволя, як адсутнасьць сувязі з навуковым сьветам. Ён гаворыць: “Я не ведаю, ці здолею я тут пратрымацца, бо я адчуваю ў галаве вакуум самы сапраўдны”. Нам дазваляюць перадаваць раз у чатыры месяцы адну прадуктовую перадачу на 30 кілаграмаў. А ў мужа язва.... І ад той ежы, якую даюць у калоніі пачынаюцца болі, слабасьць. Дзякуй, што часам дазваляюць перадаваць дадатковыя перадачы...
Я хацела, каб людзі даведаліся, як на сёньняші дзень складаецца сітуацыя з вывучэньнем чарнобыльскай сітуацыі. У 1998 годзе прафесар Юрый Бандажэўскі напісаў Аляксандру Лукашэнку ліст, каб паведаміць, што ў Гомельскай вобласьці склалался сітуацыя, якая пагражае здароўю людзей. Асаблівая небясьпека – для дзяцей і цяжарных жанчын. У сваім лісьце да прэзідэнта прафесар Бандажэўскі падкрэсьліваў актуальнасьць навуковымі распрацовак, якія тычацца ўзьдзеяньня малых доз радыяцыі на арганізм чалавека. Юры Бандажэўскі імкнуўся падрыхтаваць маладых сьпецыялістаў радыёпатолагаў, якія бы маглі займацца навуковымі дасьледваньнямі... А 1999 годзе ён быў арышатаваны....Цяпер ў Гомельскім інстытуце не займаюцца вывучэньнем уплыву радыяцыі на арганізм чалавека. Дзьве доктарскія дысертацыі, тэмы для якіх былі прапанаваныя Бандажэўскім адназначна не прайшлі на Навуковым савеце, таму што гэтыя тэмы былі зьвязаныя з Чарнобылем. На сёньняшні дзень 43 вёскі выведзеныя з зоны жорсткага кантролю – падпісаныя афіцыяныя дакументы, што здымаюцца ўсялякія ільготы з і дзяцей і з усяго насельніцтыва. Гэта было рашэньне Камчарнобыля. Я не ведаю, якімі крытэрыямі яны пры гэтым кіраваліся. Уся бяда ў тым, што часам людзі не разумеюць, што стаіць за словамі “уплыў малых доз радыяцыі”. Большасьць усё яшчэ думае пра радыяцыйны фон. Яшчэ да гэтага часу некаторыя параўноўваюць Чарнобыльскую катастрофу з Хірасімай і Нагасакі, дзе пасьля выбухаў атамнай бомбы пачаліся захворваньні крыві – лейкозы. Былі прагонозы, што гэтак жа будзе ў Беларусі. Японцы пабудавалі каласальныя гематалагічныя цэнтры – у Гомелі і ў Мінску. Думалі пачнеца рост кольскасььць хворых на рак крыві. А гэтага не адбылося, бо ўплыў радыяцыі ў Беларусі і ў Японіі – гэта дзве вельмі вялікія розьніцы. Там ішло апраменьваньне людзей, а ў нас – малыя дозы. Можна сказаць, што мы “ямо гэтую радыяцыю” – ужываем разам з ежай радыяцыйныя мікраэлементы. Радыёцэзій, які трапляе з прадуктамі харчаваньня ў арганізм чалавека, зьяўляецца таксічным агентам -- ён трапляе ў розныя органы сістэмы і пашкоджвае, у першую чаргу, -- шчытападабоная залоза (яна назапашвае цэзій), і сэрца (цэзій акамулюе). І Бандажэўскі гэта даказаў, ён гаварыў: “Шчытападабная залоза і сэрца -- дзьве сістэмы, на якія ў першую чаргу трэба зьвяртаць увагу, плюс прыроджаныя паталогі – парокі разьвіцьця ў цяжарных жанчын. На гэтыя тэмы Бандажэўскі напісаў шмат манаграфій, але ён заўсёды падкрэсьліваў: “Мае дасьледваньні ўзьдзеяньня радыяцыі -- толькі вельмі малы зрэз, якія я пасьпеў зрабіць за 9 гадоў. Д адасьлдеваньняў радыяцыі трэба падключаць міжнародныя арганізацыі, таму што здароўю людзей трэба дапамагацыь цяпер. Праз 10-15 гадоў будзе позна!” Для таго каб прыйсьці ад высновы, што цэзій усё ж такі пашкоджвае сэрца, Бандажэўскі карыстаўся трыма асноўнымі крыніцамі -- клінічным матэрыялам, дадзенымі, атрыманымі падчас ускрыцьця памерлых і дадзенымі эксперыментаў ( лабараторных пацукоў кармілі радыяктыўным зернем). І толькі калі ўсё ў комлексе пацьвердзілася, ён зрабіў высновы пра ўплыў малых дозаў радыяцыі на арганізм чалавека. Прафесар Бандажэўскі 9 гадоў жыцьця прысвяціў вывучэньню гэтай праблемы. Па радыяцыйнай тэматыцы пад ягоным кіраўніцтвам былі абараненыя каля 30 кандыдацкіх дысертатцыі. Гомельскі медынстытут выпусьціў “тысячнага доктара для Гомельскай вобласьці” -- камлектавалі медыкамі не толькі Гомельскую, але і Магілёўскую вобласьць – зьнялі праблему. Калі мы пераехалі ў Гомель, то ў Брагінскім і Хойніціцкіх раёнах было па адным педыятары на раён. У выніку ў Гомельскую абласную бальніцу дзеці паступалі ў жахлівым стане. А спытаць не было з каго. Што можа зрабіць адзін чалавек на раён асабліва калі ён пенсійнага ўзросту. Зараз гэтай праблемы няма.
Самае дзіўнае, ўсе разумеюць, што Бандажэўскі сядзіць не за хабар. Гэта разумеюць нават у кіраўніцтве, у парламенце, адміністрацыі калоніі, але ўсе кажуць адно: “Што мы можам зрабіць? Такі прысуд Вярхоўнага суда.”. Атрымліваецца што мы ўсё разумеем і губім чалавека і навукоўца. Спакойна глядзім, як ён гіне. Выжыве ён – добра, не выжыве – кагосьці пакараем. Але гэты ўжо будзе не істотна, калі чалавек загіне на гэтых нарах. Я ўжо не ведаю, да каго зьвяртацца, каго прасіць. Самае першае пытаньне, якое муж задае пры кожным спатканьні: “За што я пакутую? За што?” Ён пачынае ўпадаць у дэпрэсію, гаворыць, што больш не будзе займацца чарнобльскай праблемай. Але жыць без навукі ён не можа... Праходзіць нейкі час, і ён пачынае мне гаварыць: “Пакажы, якія дадзеныя ты атрымала?” Але, я адчуваю, што яму вельмі цяжка. Ведаю, што зараз на яго аказваюць псіхалагічны ціск, патрабуюць, каб ён прызнаў сваю віну – сваёй рукой напісаў, што прызнае -- браў хабар, і папрасіў памілаваць... Але ён на гэта не пагаджаецца”.
Грамадскія арганізацыі, якія аб’ядноўваюць навукоўцаў Еўропы і Амерыкі неаданаразова зьвярталіся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнямі амніставаць прафесара Юрыя.Бандажэўскага. Але адказу не было.
У 2002 годзе адвакат Сяргей Цурко ад імя прафесара Юрыя Бандажэўскага падрыхатўва скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН ў Жэневу. Адвакат С.Цурко атрымаў з Жэневы пацьверджаненьне, што скарга прызнаная прымальнай і прынятая для разгляду Пакуль скарга знаходзіца ў стадыі разгляду, былы рэктара Гомельскага медынстытута прафесар Юры Бандажэўскі адбывае васьмігадовы тэрмін зьняволеньня ў калоніі ўзмоцненага рэжыму УЖ 15/1 ў Мінску
Падрыхтавала Паліна Сьцепаненка