viasna on patreon

Маладафронтаўцаў даставілі ў Дом правасуддзя (адноўлена, фота)

2008 2008-11-10T10:34:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dom1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дом правасуддзя, 10 лістапада

Дом правасуддзя, 10 лістапада

Скончыўся суд над маладафронтаўцамі. Кожны з актывістаў прысуджаны да трох сутак арышту.

Непаўнагадовыя ўдзельнікі антыкамуністычнага пікету Юлія Міхайлава і Аляксандар Рымша, якіх адпусцілі пасля затрымання 7 лістапада, будуць чакаць адміністрацыйнай камісіі.

Маладафронтаўцаў Насту Палажанку, Тацяну Шапуцька, Насту Лойка, Аляксея Янушэўскага і Антона Русіна судзілі ў памяшканні суду Ленінскага раёну, што знаходзіцца ў Доме правасуддзя па вул. Сямашка, 33.


Паплечнікі актывістаў чакалі іх ад 8 раніцы. Перад будынкам суда моладзь трымае расцяжку з надпісам “Свабоду палітвязням!”. Разам з актывістамі вынікаў разгляду справы чакалі і праваабаронцы.

 

 

Дом правасуддзя, 10 лістапада
Дом правасуддзя, 10 лістапада

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства