Акцыі ў падтрымку зняволенага Аляксандра Баразенкі
https://spring96.org./be/news/26105
2008
2008-11-10T11:06:46+0200
2008-11-10T11:06:46+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў Берасці прайшлі акцыі пратэсту супраць зняволення актывіста кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Аляксандра Баразенкі.
Актывістамі кампаніі былі развешаныя чорна-белыя плякаты палітзняволенага з надпісам "Свабоду Аляксандру Баразенку!" уздоўж вуліц Арлоўская, Маскоўская, Ленінградзкая, Гаўрылава ды Партызанскага праспэкту, што знаходзяцца ў мікрараёне Ўсход.
Акцыя скіравана на прыцягненне ўвагі грамадзкасці гораду да з’яўленьня ў краіне новых палітычных зняволеных. Па меркаванні аднаго з актывістаў, "рэверансы" улады Беларусі ў бок Захаду ніяк не паспрыялі спыненьню пераследу апазыцыі. Таму акцыі салідарнасці з палітвязнем будуць працягвацца і надалей.