viasna on patreon

Прадпрымальнікі рыхтуюцца да маршу пратэсту

2008 2008-11-13T10:51:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва” падало заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне 15 сьнежня ў Менску маршу прадпрымальнікаў.

У заяўцы ад імя васьмі актывістаў гаворыцца, што мітынгам і шэсьцем удзельнікі акцыі хочуць “прыцягнуць увагу ўладаў на невыканальныя ўмовы, якія чакаюць індывідуальных прадпрымальнікаў ад 1 студзеня 2009 года”.

Лідэр “Пэрспэктывы” Анатоль Шумчанка заявіў:

“Мы як і раней заяўляем, што мы гатовы да канструктыўнага дыялёгу. І нагнятаньне абстаноўкі ў сфэры бізнэсу сёньня ва ўмовах фінансавага крызысу ня выгадна нікому. Таму мы адмовімся ад правядзеньня маршу, калі выйдзе ўказ прэзыдэнта аб захаваньні ранейшых умоваў працы для прадпрымальнікаў ад 2009 года. А калі не, то ў нас проста не застаецца выйсьця. Учора спадар Тур заявіў, што індывідуальныя прадпрымальнікі згубяць льготы пры ўвозе тавараў з Расеі. Таму, калі хочаце, гэта наш адказ уладам. І мы спадзяемся моцна і аргумэнтавана гэты адказ прадэманстраваць”.

Адносна таго, што мітынг плянуецца правесьці на плошчы Бангалор, спадар Шумчанка сказаў, што для арганізатараў “важна прадэманстраваць пазыцыю людзей і як мага большай колькасьці, і няма мэты сутыкненьняў зь міліцыяй”.

“Мы гатовы змагацца. І людзі таксама настроены на барацьбу”, - адзначыў А.Шумчанка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства