viasna on patreon

У Беларусі – гендэрная дыскрымінацыя?

2008 2008-11-13T12:26:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларусь у індэксе гендэрнай няроўнасьці, які штогод складае Сусьветны эканамічны форум, за год упала з 23-га на 33-е месца.

Сусьветны эканамічны форум у супрацоўніцтве з Гарвардзкім унівэрсытэтам і Унівэрсытэтам штату Каліфорнія ў Бэрклі апублікаваў глябальны індэкс гендэрнай няроўнасьці за 2008 год.

Ва ўлік браліся чатыры сфэры няроўнасьці паміж мужчынамі і жанчынамі:

- магчымасьці эканамічнай дзейнасьці;
- магчымасьці ў галіне адукацыі;
- удзел у палітыцы;
- здароўе і працягласьць жыцьця.

Найбольшая роўнасьць у сьвеце зафіксаваная ў скандынаўскіх краінах – Нарвэгіі, Фінляндыі, Швэцыі і Ісьляндыі. Яны застаюцца ў першай чацьвёрцы ўжо некалькі гадоў. З постсавецкіх краінаў найвышэй стаяць Латвія (10), Малдова (20) і Літва (23). Беларусь сёлета – 33-я, што азначае заўважную страту ў параўнаньні зь індэксам 2007 году (23-е месца). Іншыя суседзі Беларусі: Расея на 42-м месцы, Польшча – на 49-м, Украіна – на 62-м.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства