Чыноўніку не дае спакою перадвыбарчы плакат
На сёння, 14 лістапада прызначаныя слуханні па адміністрацыйнай справе супраць гарадоцкага актывіста Леаніда Аўтухова. Былога кандыдата, які размясціў у паштовым аддзяленні свой перадвыбарчы плакат, абвінавачваюць у парушэнні Выбарчага кодэксу.
Слуханне прызначана па справе, якую Гарадоцкі райвыканкам ініцыяваў супраць Леаніда Аўтухова яшчэ ў верасні. Раённыя ўлады замест даследавання знікнення агітплаката Аўтухова з дзвярэй пошты, распачалі ціск на кандыдата ў дэпутаты праз адміністратыўны працэс. Сам Леанід Аўтухоў ніякага дачынення да складання адміністратыўнага пратаколу, што прадставіў у суд загадчык юрыдычнага сектару райвыканкама Віктар Сярболін не мае.
Гарадоцкі суддзя Уладзімір Гладкоў 9 кастрычніка накіраваў матэрыялы справы на дапрацоўку ў райвыканкам, бо палічыў пратакол складзены з парушэннем Адміністрацыйнага працэсуальнага кодэксу РБ. Гэта не задаволіла старшыню Гарадоцкага райвыканкама Анатоля Мароза, які абскарджвае рашэнне суддзі.
Адначасовы з гэтым Леанід Аўтухоў звярнуўся да пракурора Гарадоцкага раёна з заявай аб тым, каб была дадзена прававая ацэнка дзеянням аўтара пратаколу.