viasna on patreon

Незалежны прафсаюз РЭП не зарэгістравалі з сёмай спробы

2008 2008-11-19T09:14:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі гарвыканкам сёмы раз адмовіўся рэгістраваць гарадзкую суполку незалежнага Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін гаспадаркі. Афіцыйная падстава — адсутнасьць у суполкі юрыдычнага адрасу. Гарвыканкам разглядаў пытаньне аб рэгістрацыі з жніўня.

Паводле рэгіянальнай каардынатаркі прафсаюзу Галіны Лісіцынай, спачатку ўладальнік памяшканьня дазволіў выкарыстоўваць яго як юрыдычны адрас, але потым, як высьветлілася, чацьвёртага лістапада паведаміў у гарвыканкам, што адмаўляецца ад свайго намеру, перадае “Радыё Свабода”.

“З намі гэта здараецца не ўпершыню. Падобнае было й раней. Мы перакананыя, што на арэндадаўцу папросту ўлада націснула. Балазе на тое ў яе сродкаў шмат. Гарвыканкам нас ня хоча рэгістраваць, бо баіцца. Калі нас зарэгіструюць, мы будзем мець магчымасьць наведваць афіцыйна прадпрыемствы, прысутнічаць на сходах, дзе абмяркоўваюцца працоўныя дамовы, і бараніць інтарэсы працоўных. Уладзе гэта не патрэбна, ёй выгадна, калі працаўнікі бяспраўныя”, — зазначае спадарыня Лісіцына.

Паводле Галіны Лісіцынай, супольнікаў прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці на Магілёўшчыне больш як сямсот чалавек. Іх магло б быць нашмат больш, калі б прафсаюзныя структуры мелі статус зарэгістраваных арганізацыяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства