viasna on patreon

Актывіста папярэдзілі пра звальненне

2008 2008-11-20T11:37:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мастоўскаму актывісту Руху “За Свабоду” Змітру Кухлею перадалі афіцыйнае паведамленне ад кіраўніцтва ТАА “Мастоўдрэў” пра спыненне працоўных адносінаў.

Кіраўніцтва ТАА “Мастоўдрэў” не жадае працягваць кантракт з дэмакратычным актывістам, які працуе на прадпрыемстве перакладчыкам. Афіцыйна працоўныя адносіны спыняюцца “у сувязі з заканчэннем кантракта”. Паведамленне падпісана гендырэктарам прадпрыемства Сяргеем Асосавым.

Аналагічная сітуацыя са Змітром Кухлеем была год таму. Актывіста Руху таксама папярэдзілі пра непадаўжэнне кантракта, як упэўнены яго паплечнікі, за актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. Справа атрымала розгалас і кіраўніцтва ТАА “Мастоўдрэў” змяніла сваё рашэнне. Магчыма рашэнне пра падаўжэнне кантракту летась было прынятае з надзеяй, што Кухлей зменшыць сваю актыўнасць падчас выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў. Аднак, актывіст прыняў рашэнне балатавацца ў дэпутаты ПП.

− Мяне да гэтага не раз выклікалі і прасілі мінімізаваць маю палітычную і грамадскую дзейнасць.  Кіраўнікі прадпрыемства праводзілі са мной нефармальныя гутаркі напярэдадні і пасля мясцовых выбараў, а таксама перад прыездам Аляксандра Мілінкевіча ў красавіку, − кажа Зміцер Кухлей.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства