viasna on patreon

Cябра выбарчай камісіі пакаралі за фальсіфікацыю

2008 2008-11-20T15:08:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сенненскі раённы суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь – 700 тысяч беларускіх рублёў члена ўчастковай выбарчай камісіі, настаўніцу пачатковых класаў сярэдняй школы вёскі Ходсы Сенненскага раёна Наталлю Нікіціну. 26 верасня, падчас датэрміновага галасавання, сябры ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты Сяргея Вазняка літаральна схапілі яе за руку, злавіўшы за фальсіфікацыяй дакументаў.

- Яна кажа, што дала распісацца брыгадзіру фермы за сваіх падначаленых, а тыя быццам галасавалі самі. Але логікі ў гэтым ніякай няма. Я асабіста ніколькі не сумняюся, што брыгадзір не толькі распісалася за атрыманыя бюлетэні, але і  прагаласавала за сваіх падначаленых. Даказаць гэта немагчыма, але, тым не менш, устаноўлены факт, што яна распісвалася за іншых, а гэта парушэнне выбарчага кодэксу.  Суддзя вынесла прававое рашэнне, да яе прэтэнзій ніякіх няма, але яны ёсць да Ходсаўскага выканкама і міліцыі, якія максімальна змягчылі віну Нікіцінай.  Таму што калі б яны належным чынам правялі праверку, можна было б устанавіць, што брыгадзір фермы Фаіна Ананенка не толькі атрымала за людзей бюлетэні, але і прагаласавала за іх. Суддзя фармальна паступіла і па мінімуму аштрафавала.

Спадар Вазняк падкрэсліў, што гэта ці не адзіны выпадак за час улады Аляксандра Лукашэнкі, калі парушальнік выбарчага заканадаўства нясе пакаранне праз суд. Насамрэч шматлікія выпадкі фальсіфікацыі падчас выбараў паўсюдна замоўчваюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства