viasna on patreon

Затрыманых маладафронтвак адпусцілі

2008 2008-11-21T10:06:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Учора, 20 лістапада, затрыманых за акцыю, праведзеную насупраць Вярхоўнага суду, актывістак пасля размовы адпусцілі. Насту Палажанку - праз гадзіну. А непаўналетнюю Юлію Міхайлаву адвезьлі ў міліцыю Ленінскага раёну, а ў 18:15 дзяўчыну забралі сваякі.

Актывісты «Маладога Фронту» правялі акцыю насупраць будынку Вярхоўнага суду. Яны трымалі расьцяжку «Нюрнбэрскі працэс над камунізмам», перадае «Радыё Свабода».

Спачатку ахоўнікі схапілі Юлію Міхайлаву. Пасьля таго, як празь пяць хвілін дзяўчынку ня выпусьцілі, даведацца, што зь ёю, пайшла Наста Палажанка. У выніку ахоўнікі затрымалі абедзьвюх дзяўчат.

У Вярхоўны суд прыехалі супрацоўнікі КДБ і размаўлялі з кожнай дзяўчынай паасобку. У прыватнасьці, яны цікавіліся, што тыя маюць супраць камунізму.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства