viasna on patreon

У Чачэрску аштрафаваныя двое актывістаў АГП

2005 2005-07-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 ліпеня ў Чачэрску адбыўся суд над прадстаўнікамі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аркадзем Корхавым і Васілём Чытаевым. Яны абвінавачваліся ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу ў прыватным доме ў вёсцы Залесьсе Чачэрскага раёну.

У часе сходу вылучалі дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, сходу спрабавала перашкодзіць група міліцыянтаў, якіх ачольваў першы намесьнік начальніка РАУСа маёр Цалка. Апазыцыйных актывістаў аштрафавалі на 510 тысячаў рублёў кожнага, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства