АБСЭ абароніць беларускіх жанчын
https://spring96.org./be/news/26254
2008
2008-11-26T12:04:19+0200
2008-11-26T12:04:19+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Старшы дарадца АБСЭ ў гендэрных пытаньнях Жаміла Сэфтаўі, якая знаходзіцца ў Беларусі, сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду і грамадзянскай супольнасьці.
Яе візыт прысьвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з гвалтам супраць жанчын. А таксама публікацыі агляду ААН-АБСЭ пра гвалт у дачыненьні да жанчын у Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Менскім офісе АБСЭ.
Жаміла Сэфтаўі абмяркуе магчымасьці дапамогі Беларусі з боку АБСЭ ў барацьбе з гвалтам адносна жанчын і ўключэньня гендэрных аспэктаў у праекты АБСЭ для Беларусі.