viasna on patreon

У рэдактара газеты "Прессбол" апісаная маёмасьць

2005 2005-07-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё "Свабода"
19 ліпеня ў галоўнага рэдактара спартовай газэты "Прессбол" Уладзімера Беражкова была апісаная маёмасьць.
Згодна з рашэньнем суду Цэнтральнага раёну Менска на пазоў міністра фінансаў Мікалая Корбута, Беражкоў мусіць выплаціць чыноўніку амаль 5 тысячаў даляраў (з рэдакцыі газэты Корбут ужо спагнаў блізу 15 тысячаў даляраў).
Такім чынам суд прызнаў не адпаведным рэальнасьці загаловак у газэце за кастрычнік мінулага году: "У намесьніках міністра фінансаў ходзіць чалавек, якога вышуквае Інтэрпол за ўдзел у арганізаванай злачыннай групоўцы".
Газэта мела на ўвазе Андрэя Іманалі - намесьніка Корбута, але не ў міністэрстве фінансаў, а ў Беларускай фэдэрацыі гімнастыкі, якую Мікалай Корбут таксама ўзначальвае. Нядаўна Іманалі сапраўды быў затрыманы ва Ўкраіне: ад сярэдзіны 1990-х ён ўзначальваў злачынную групоўку ў Растове-на-Доне, якая спэцыялізавалася на крадзяжах машынаў.
Аднак гэтыя факты беларускі суд не ўразілі, і рашэньне аб спагнаньні матэрыяльнай кампэнсацыі на карысьць міністра фінансаў засталося ў сіле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства