viasna on patreon

Акты вандалізму ў дачыненьні да беларускіх нацыянальных арганізацыяў працягваюцца

2005 2005-07-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ноч з 23 на 24 ліпеня ўваходныя дзьверы й шыльда ў менскай штаб-кватэры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны былі залітыя чорнай фарбаю і заклееныя нацыянал-бальшавіцкімі лістоўкамі, паведаміла Радыё Свабода. Побач з уваходам у галоўны офіс ТБМ таксама была намаляваная абрэвіятура нацыянал-бальшавікоў – НБП – і серп з молатам.

Паводле актывіста Таварыства беларускай мовы, пісьменьніка Кастуся Тарасава, гэты акт вандалізму хутчэй за ўсё быў учынены людзьмі, якія ненавідзяць усё нацыянальнае, беларускае. Прадстаўнікі ТБМ падалі заяву ва ўпраўленьне міліцыі Партызанскага раёну Менску з патрабаваньнем знайсьці й прыцягнуць вінаватых у акце вандалізму да адказнасьці.

Амаль месяц назад невядомыя “нацыянал-бальшавікі” таксама залілі чорнай фарбаю дзьверы штаб-кватэры партыі БНФ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства