Лукашэнка падпісаў закон аб прадстаўніцтве Еўракамісіі ў Беларусі
https://spring96.org./be/news/26647
2009
2009-01-09T16:41:22+0200
2009-01-09T16:41:22+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб прадстаўніцтве Еўракамісіі ў Беларусі, прыняты парламентам у снежні 2008 года.
Як адзначылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, тым самым, “беларускім бокам завяршаецца нарматыўна-прававое афармленне ўмоў для спрыяльнай дзейнасці прадстаўніцтва Еўракамісіі на тэрыторыі нашай краіны.
Гэта дазволіць больш эфектыўна весці дыялог па шырокім спектры пытанняў адносін Беларусі з ЕС”, інфармуе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, дамова з Еўракамісіяй аб адкрыцці прадстаўніцтва ў Беларусі была падпісана 7 сакавіка 2008 года.