Мінгарвыканкам не падтрымаў антыалкагольны марш
Арганізатары мерапрыемства вырашылі ўстрымацца ад правядзення несанкцыянаванай акцыі.
Мінгарвыканкам не задаволіў заяўку жыхароў сталічнага мікрараёна Курасоўшчына на правядзенне 10 студзеня антыалкагольнай дэманстрацыі.
Арганізатарам акцыі давялі, што выбраная для мітынгу пляцоўка не адпавядае неабходным патрабаванням, а шэсце па запытаным маршруце будзе перашкаджаць руху транспарту і пешаходаў.
«Спачатку мы меркавалі, што будзем ладзіць несанкцыянаваную акцыю, але ўрэшце перадумалі і вырашылі ўстрымацца ад такой ідэі» — паведаміў адзін з ініцыятараў антыалкагольнай дэманстрацыі Леанід Скарабагаты.
Ён паведаміў, што арганізатары мерапрыемства не апускаюць рукі і будуць шукаць легальных шляхоў правядзення акцый супраць алкагалізацыі насельніцтва.