6000 подпiсаў за рэферэндум у Магiлёве сабралi прадпрымальнiкi рынку мiкрараёна «Саломiнка»
https://spring96.org./be/news/26652
2009
2009-01-09T18:14:29+0200
2009-01-09T18:14:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Ленiнскi суд Магiлёва прыняў да разгляду іск жыхара мiкрараёна "Саломiнка" Iгара Каваленкi супраць гарвыканкама. Гарвыканкам адмовiўся рэгiстраваць iнiцыятыўную групу па правядзеннi мясцовага рэферэндуму, што i стала прычынай для судовага разбіральніцтва. Суд прыняў справу да разгляду, i працэс пачнецца 16 студзеня.
Мясцовы рэферэндум iнiцыявалi гандляры рынку "Крынiца", што месцiцца ў мiкрараёне "Саломiнка". Гарвыканкам пастанавiў на месцы рынку ўзвесцi спарткомплекс, а рынак перанесцi. На рынку працуюць паўтары сотнi гандляроў. Праз рэферэндум прадпрымальнiкi хацелi высветлiць, цi падтрымлiваюць жыхары мiкрараёна гэты намер улады. Яны назбiралi ў сваю падтрымку 6000 подпiсаў.